У Капыльскім раёне затрымалі злодзеяў з доказамі злачынства

19 октября 2016

Маладыя людзі выкралі звыш дзвюх тон калійных угнаенняў з аграпрамысловага прадпрыемства і шукалі пакупнікоў. Гэтая інфармацыя дайшла да аператыўнікаў. Так, супрацоўнікі міліцыі дамовіліся аб сустрэчы з падазронымі нібыта для закупкі. За тавар прадаўцы запатрабавалі 500 рублёў. Аднак ледзь распачатая здзелка скончылася затрыманнем.

Караліна Муц, супрацоўнік прэс-службы УУС Мінаблвыканкама:

"Аператыўнікі правялі праверачную закупку. Трое маладых людзей прыехалі на сустрэчу на фургоне, гружаным калійнымі ўгнаеннямі. Пасля гэтага маладыя людзі былі затрыманы. Была ўстаноўлена схема крадзяжу. Механізатар выязджаў на поле для ўгнаення глебы, але частку хімікатаў ён проста згружаў на зямлю. Туды пад'язджалі яго саўдзельнікі і забіралі ўгнаенне на асабістым аўто".

Узбуджана крымінальная справа. Падрабязнасці сёння вечарам у праграме "Зона Х".