У Фаніпалі ў аварыі загінуў матацыкліст

16 июля 2018

Мясцовы жыхар не справіўся з кіраваннем байка, з'ехаў у кювет і перакуліўся. Малады чалавек загінуў, не прыходзячы ў прытомнасць. Як высветлілі інспектары ДАІ, 21-гадовы байкер быў у шлеме, аднак пасведчання вадзіцеля ў яго не было.