У ДТЗ у Івана-Франкоўскай вобласці загінулі трое грамадзян Беларусі

6 мая 2019

Трагічная навіна прыйшла з Украіны. У ДТЗ, якое адбылося сёння ў Верхнядзвінскім раёне Івана-Франкоўскай вобласці, загінулі трое грамадзян Беларусі. Яшчэ 10 нашых суайчыннікаў з траўмамі лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці дастаўленыя ў лячэбныя ўстановы Івана-Франкоўскай вобласці. Грузавік з беларускімі турыстамі па неўстаноўленых пакуль прычынах зваліўся ў раку з вялікай вышыні. Вадзіцель, як паведамляецца, не справіўся з кіраваннем. Ён затрыманы. Узбуджана крымінальная справа. Асобы ўсіх пасажыраў устаноўленыя. Пасольства Беларусі ва Украіне працягвае работу па аказанні неабходнай дапамогі пацярпелым у кантакце з украінскім бокам, а таксама з беларускімі органамі ўлады.