Пачаўся візіт міністра замежных спраў Беларусі ў Германію

5 февраля 2015

Уладзімір Макей наведае Берлін і Мюнхен. На парадку дня цэлы шэраг сустрэч з прадстаўнікамі дзяржорганаў і дзелавых колаў ФРГ. Акрамя таго, кіраўнік знешнепалітычнага ведамства нашай краіны прыме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Рэспублікі Беларусь: "У рамках развіцця беларуска-германскіх адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай сферах 5 лютага плануецца сустрэча кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі з прадстаўнікамі германскіх дзяржаўных органаў, дзелавых колаў і экспертнай супольнасці, якія адбудуцца ў Берліне. Уладзімір Макей таксама прыме ўдзел у 51-й Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі".

Запланаваныя таксама двухбаковыя сустрэчы. Міністр замежных спраў Беларусі мае намер абмеркаваць пытанні развіцця палітычных і гандлёва-эканамічных адносін з Германіяй і іншымі замежнымі партнёрамі.