У ДТЗ з маршруткай у Маладзечанскім раёне пацярпелі пасажыры

26 ноября 2019
9 чалавек звярнуліся па медыцынскую дапамогу пасля ДТЗ у Маладзечанскім раёне. Раніцай легкавушка выехала на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў мікрааўтобус, у якім знаходзілася 16 чалавек. Двое пацярпелых атрымалі цяжкія целавыя пашкоджанні. Паводле папярэдніх звестак, вадзіцель "рэно" заснуў за рулём.