У Барысаве на пажары пацярпеў гаспадар кватэры

23 апреля 2019
Спрабаваў патушыць самастойна. У Барысаве на пажары пацярпеў гаспадар кватэры. Ратавальнікі, якіх выклікалі на месца, заўважылі, што гарыць балкон на першым паверсе 9-павярхоўкі. Эвакуацыя жыхароў не спатрэбілася. А вось гаспадара памяшкання шпіталізавалі з апёкамі. Магчымая прычына ўзнікнення пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём.