У Беларусі заведзена крымінальная справа па трагедыі ў Бабруйску

28 мая 2018

У кватэры шматпавярховага дома мама пакінула адных на ноч дваіх дзяцей 6 гадоў. І ў выніку яны загінулі, атруціўшыся чадным газам. Задымленне заўважылі суседзі і выклікалі МНС. Ратавальнікам, для таго каб патрапіць унутр, прыйшлося ламаць металічныя дзверы. Медыкі спрабавалі выратаваць дзяцей, але беспаспяхова. Высветлілася, што іх маці пайшла ў госці, 11-гадовы брат быў у бабулі. Паводле слоў суседзяў, жанчына нярэдка пакідала малышоў на ноч. Сям'я на ўліку не знаходзілася. Маці затрыманая, з ёй працуюць следчыя. Паводле папярэдніх звестак, пажар пачаўся на канапе ў зале.

За першы квартал года ў Беларусі ад знешніх прычын памерлі 32 дзіцяці. І ва ўсіх выпадках адказнасць ляжыць на дарослых.