Тры ўзгаранні аўтамабіляў здарылася за суткі

6 февраля 2019

Тры ўзгаранні аўтамабіляў за суткі. На трасе Мінск - Магілёў недалёка ад горада Беразіно ратавальнікі тушылі франтальны пагрузчык. Вадзіцель ціхахода паспеў спыніцца на абочыне і пакінуць транспартны сродак, які агарнула полымя.

Ноччу ліквідавалі ўзгаранне машыны і ў сталіцы на Асаналіева, загарэўся маторны адсек. Ад пажару пашкоджанні атрымалі яшчэ дзве машыны. Паводле папярэдніх звестак, прычына - кароткае замыканне электраправодкі.

Аналагічныя няспраўнасці маглі стаць прычынай пажару і на вуліцы Панчанкі, там загарэўся легкавы аўтамабіль. Пасля прыбыцця ратавальнікаў машына гарэла адкрытым полымем. За некалькі хвілін агонь ўдалося патушыць.

Спецыялісты адзначаюць: у зімовы час колькасць аўтапажараў павялічваецца. Каб мінімізаваць рызыкі, неабходна рэгулярна праводзіць тэхнічны агляд транспартнага сродку.