Трагедыя ў Барысаве - на пажары загінулі 4 чалавекі

23 января 2021

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі людзей у Барысаве. Там на пажары знайшлі целы чатырох чалавек. Паводле даных СК, паведамленне аб узгаранні дома ў райцэнтры паступіла сёння раніцай. Падчас ліквідацыі здарэння былі выяўлены загінуўшыя, як мяркуецца, двое мужчын і двое жанчын. Іх асобы ўстанаўліваюцца. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група і эксперты. Прызначаны шэраг даследаванняў. Папярэдняя прычына пажару ўстанаўліваецца. Працу на месцы каардынуе начальнік УСК па Мінскай вобласці Андрэй Ліс.