Музычныя робаты, "друкаваная" ежа, біяпрэпараты для сельскай гаспадаркі - завяршыўся 12 сезон праекта "100 ідэй для Беларусі"
28 февраля 2023
Фінал дванаццатага сезона праекта "100 ідэй для Беларусі" завяршыўся ў Мінску. Лепшыя маладыя вынаходнікі з усіх куткоў краіны прадэманстравалі свае праекты ў дзеянні. Сёлета для ўдзелу паступіла больш за 1 200 заявак. Музычныя робаты, "друкаваная" ежа, біяпрэпараты для сельскай гаспадаркі, сэнсарныя акуляры для людзей са слабым зрокам і распрацоўкі для дыягностыкі захворванняў - праекты розныя, і кожны ўнікальны. Чым вынаходнікі здзіўлялі ў гэтым сезоне, раскажа Лізавета Сіняк (відэа).













