Суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд ашмянскім мытнікам

29 августа 2017

Разгляд доўжыўся амаль год. На лаве падсудных 11 чалавек. Іх прызналі вінаватымі па артыкуле "Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры". Пакаранне - пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 6 гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Суд пастанавіў звярнуць у даход дзяржавы ўласнасць асуджаных, на якую накладзены арышт. Гэта транспарт, рахункі ў банку і нерухомасць. Пакуль ішлі слуханні, сем фігурантаў знаходзіліся пад вартай, яшчэ чацвёра - пад падпіскай аб нявыездзе.

Нагадаем, судовыя разгляды па гучнай справе пачаліся леташняй восенню. Усяго на лаве падсудных аказаліся 58 чалавек. У пачатку жніўня Мінскі абласны суд разглядаў справы кіруючага складу супрацоўнікаў пункта пропуску "Каменны Лог". Тады 16 фігурантаў таксама былі прызнаныя вінаватымі і атрымалі ад 5 да 11,5 гадоў пазбаўлення волі.