Не менш за 5,3 тыс. чалавек сталі ахвярамі паводкі ў Лівіі

13 сентября 2023

Катастрафічныя лічбы ахвяр паводак на ўсходзе Лівіі агучылі ў МУС краіны. Загінуўшых ужо не менш за 5 300 чалавек. Але гэта не канчатковыя лічбы. Яшчэ 10 тыс. лічацца прапаўшымі без весткі. Толькі ў горадзе Дзерна, найбольш пацярпелым раёне, ахвяр не меней за тысячу. Чвэрць Дзерны была знішчана пасля прарыву дамб. Горад аб'яўлены зонай бедства. Электрычнасць і сувязь адключаны. Спецыялісты папярэджвалі, што плаціны ў Дзерне можа прарваць. Але калі гэта адбылося, жыхароў ніхто не апавясціў. Свет абляцелі жахлівыя кадры.