Следства вышуквае вадзіцеля БМВ, які стаў віноўнікам ДТЗ на вуліцы Кальварыйскай

13 октября 2017

У афіцыйным паведамленні СК гаворыцца, што за рулём знаходзіўся 29-гадовы расіянін. Экспертыза паказала ў яго крыві трохразовае перавышэнне алкаголю. Узбуджана крымінальная справа. Паводле некаторых звестак, аўтамабіліст - вядомы ў Мінску чалавек, адміністратар буйнога медцэнтра. Нагадаем, аварыя адбылася 7 кастрычніка. Шафёр не справіўся з кіраваннем і выехаў на абочыну, дзе сутыкнуўся з асвятляльнай матчай, а пасля з аўтамабілем таксі. Таксіст атрымаў сур'ёзныя траўмы, зараз знаходзіцца ў рэанімацыі.

/017/ 389 54 50;

/017/ 389 55 55;

/33/ 333 67 19

Для поўнага і аб'ектыўнага расследавання гэтай рэзананснай аварыі следства шукае і відавочцаў ДТЗ.