Следчы камітэт паведамляе аб затрыманні мэра Жодзіна

23 октября 2018

Па падазрэнні ў карупцыйным злачынстве. Паводле афіцыйнай інфармацыі, матэрыялы крымінальнай справы падрыхтаваныя супрацоўнікамі ГУБАЗ МУС - гэта яны займаліся аператыўнай распрацоўкай. Падрабязнасці не выдаюцца ў інтарэсах следства. Падазроны затрыманы. Зараз вырашаецца пытанне аб ужыванні да чыноўніка меры спынення. Далейшы разгляд па справе будзе праводзіць Галоўнае ўпарўленне па расследаванні злачынстваў у сферы аргзлачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата СК.