"Юнацтва" і "Дынама-Маладзечна" згуляюць пяты матч

19 марта 2020
Сёння можа вызначыцца першы фіналіст Кубка Прэзідэнта па хакеі ў супрацьстаянні паміж мінскім "Юнацтвам" і "Дынама-Маладзечна". Пакуль жа наперадзе сталічныя хакеісты, якія перамаглі ў папярэднім матчы з лікам 2:1 і давялі агульны вынік супрацьстаяння да лічбаў 3:1 на сваю карысць. Прамую трансляцыю з "Чыжоўка-Арэны" канал "Беларусь 5. Інтэрнэт" пачне весці ў 18:50. У 21 гадзіну - паўтор на "Беларусь 5".