Следчы камітэт агучыў падрабязнасці смяротнай аварыі ў Мінску ля гандлёвага цэнтра "Замак"

6 декабря 2017

Нагадаем, пад коламі грузавіка на пешаходным пераходзе апынулася 11-гадовая дзяўчынка. Паводле інфармацыі ведамства, апошні раз дыягностыка ЗІЛа была праведзеная спецыялістамі Белтэхагляду ў 2015 годзе. І, мяркуючы па адзнацы на лабавым шкле машыны, гэта было ў чэрвені. А наступны агляд павінен быў быць пройдзены не пазней за 1 ліпеня 2016 года. Гэтага зроблена не было, і па гэтай прычыне ў мінулым жніўні вадзіцель быў аштрафаваны. 55-гадовы вадзіцель узяты пад варту. Паводле інфармацыі СМІ, ёсць рашэнне аб закрыцці наземнага пераходу, на якім адбылася трагедыя. Але зараз на праспекце Пераможцаў ідуць дарожныя працы. Мяркуецца, што каля пераходу з'явіцца агароджа.