Сур'ёзная аварыя ў Мінскім раёне

29 октября 2016

Каля апоўдня на трасе Мінск - Мікашэвічы ў раёне Самахвалавічаў сутыкнуліся "рэно" і "опель". Машыны рухаліся ў спадарожным кірунку - удар прыйшоўся на пярэднія часткі аўтамабіляў. Меркавана, вадзіцель "рэно" здзяйсняў разварот у бок Мінска з першай паласы. Пацярпеў 17-гадовы падлетак.

А напярэдадні ўвечары недалёка ад гэтага месца адбылася яшчэ адна аварыя. Пад коламі аўтамабіля загінула жанчына-пешаход. У ДАІ нагадваюць: пагодныя ўмовы вымушаюць жадаць лепшага, таму трэба перайсці на зімовыя шыны і зімовую манеру кіравання.