Беларускія медыкі правялі каля 23 тысяч тэстаў на COVID-19

25 Сакавіка 2020
Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя. З бальніц ужо выпісаны або рыхтуюцца да выпіскі 29 пацыентаў. Раней іх аналізы далі станоўчы вынік на наяўнасць новай пнеўманіі. У працэсе лячэння паўторна праведзеныя тэсты на COVID-19 пацвердзілі адсутнасць прыкмет каранавіруснай інфекцыі. Акрамя таго, працягваецца кантроль і лячэнне яшчэ 57 пацыентаў. Па двух грамадзянах урачы праводзяць дадатковыя праверкі аналізаў.