Сёння раніцай у Нікалаеўскай вобласці разбіўся беларускі мікрааўтобус

20 июля 2018

Тэрміновая інфармацыя ў гэтыя хвіліны прыходзіць да нас з Украіны. Сёння раніцай у Нікалаеўскай вобласці разбіўся беларускі мікрааўтобус. Трагедыя адбылася каля 5 гадзін на трасе Кіеў - Адэса каля пасёлка Крывое Возера. Як паведамляюць у паліцыі Нікалаеўскай вобласці, рэйсавы мікрааўтобус Адэса - Гомель з беларускімі нумарамі ўрэзаўся ў грузавік, які, паводле папярэдніх звестак, стаяў з правага боку праезнай часткі з-за паломкі. Вадзіцель і чацвёра пасажыраў мікрааўтобуса загінулі на месцы. Яшчэ 12 чалавек шпіталяваныя. Мы сочым за сітуацыяй. Падрабязнасці ў наступных выпусках.