Аснова партнёрства Беларусі і Еўрасаюза - гандлёва-эканамічныя адносіны

21 июня 2018

Гэты тэзіс Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі сёння стаў асноўным на сустрэчы

з камісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕС Іаханесам Ханам. Палітык прыбыў у Мінск разам з калегай, якая курыруе ў Еўрасаюзе пытанні лічбавай эканомікі. Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што Мінск заўсёды быў добрым транзітным акном для Еўропы, бо не ствараў перашкод для капіталу і бізнесу. У адказ чакаюць таго ж - большай адкрытасці і жадання ісці насустрач. Лагічная цікавасць Беларусі - узмацняць эканамічныя сувязі. Еўрасаюз - другі значны рынак для беларускага экспарту. Тэндэнцыя гэтага года - вялікі дадатак у экспарце ў ЕС.

Для Іаханеса Хана гэта другі візіт у Беларусь сёлета. З нашым Прэзідэнтам еўракамісар сустракаўся ў студзені. У апошнія гады адносіны Беларусі з Еўрасаюзам развіваюцца пазітыўна. Аднавіліся кантакты на вышэйшым узроўні, а таксама візіты ў Мінск першых асоб еўраструктур і краін ЕС. Мэта цяперашняга візіту Іаханеса Хана - удзел у 10-й сесіі нефармальнага дыялогу міністраў замежных спраў і міністраў па справах лічбавых тэхналогій краін "Усходняга партнёрства".