Прайшлі першыя слуханні па крымінальнай справе ў дачыненні галоўнага рэдактара "Тут Бай Медыя" Марыны Золатавай

12 февраля 2019

У судзе Мінска сёння прайшлі першыя слуханні па крымінальнай справе ў дачыненні галоўнага рэдактара "Тут Бай Медыя" Марыны Золатавай. Ёй інкрымінуюць артыкул "Бяздзейнасць службовай асобы". Сам працэс праходзіць у зале суда Маскоўскага раёна. На пасяджэнні прысутнічала вялікая колькасць журналістаў. Сёння дапыталі і першых сведак. Нагадаем, летась спецыялісты МУС знайшлі шматлікія факты неправамернага доступу да камп'ютарнай інфармацыі, уласнікам якой з'яўляецца Беларускае тэлеграфнае агенцтва, з боку выдавецкага дома "Беларуская навука", БелаПАН і "Тут Бай ". З часам крымінальнае праследаванне ўсіх фігурантаў, за выключэннем рэдактара аддзела "Тут Бай Медыя", было спынена. Яны пагасілі шкоду і заплацілі штраф. Падчас разгляду Марына Золатава сваю віну не прызнала. Дададзім, працэс па гэтай справе прадоўжыцца заўтра.