Знікшая ў Гомельскай вобласці дзяўчына-паштальён знойдзеная мёртвай

17 октября 2016

З прыкметамі гвалтоўнай смерці. Інфармацыю пацвердзіў Следчы камітэт. 

Паведамленне аб яе знікненні паступіла ад кіраўніцтва аддзялення сувязі ў пятніцу. 27-гадовая працаўніца пошты, якая разносіла пенсію, не вярнулася напрыканцы дня. На момант знікнення ў жанчыны было каля паўтары тысячы рублёў, пакет з газетамі, торба з асабістымі рэчамі і дарожны веласіпед. Пасля апытанняў сышчыкі затрымалі жыхарку пасёлка Капаткевічы. А калі агледзелі яе дом, то знайшлі і цела знікшага паштальёна, а на двары веласіпед. Таксама на месцы здарэння знойдзена і верагодная прылада забойства - сякера