Прычынай аварыі ў Валожынскім раёне магло стаць перавышэнне хуткасці

19 октября 2018

Крымінальная справа заведзена па факце аварыі з маршруткай у Валожынскім раёне. Прычынай наезду на бетонавыя блокі магло стаць парушэнне вадзіцелем хуткаснага рэжыму. У выніку сур’ёзнай аварыі два чалавекі загінулі і 14 - у тым ліку вадзіцель - з траўмамі ў бальніцах. Дзве пацярпелыя перавезены ў сталіцу ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, тры чалавекі - у Маладзечанскай раённай бальніцы. Астатнія ў Валожыне пад наглядам медыкаў.