Пацярпелым ва Украіне беларусам аказваюць неабходную меддапамогу

4 октября 2018

Ва Украіне высвятляюць прычыны ДТЗ з беларусамі. Сёння раніцай на аўтадарозе Адэса - Кіеў мікрааўтобус з гомельскімі нумарамі ўрэзаўся ў грузавы пад'ёмны кран.

У момант аварыі ў салоне знаходзіліся 8 чалавек. 6 нашых грамадзян, у тым ліку вадзіцель, а таксама адзін украінец былі дастаўленыя ў бальніцу. Двое з беларусаў знаходзяцца ў рэанімацыі. За іх жыццё змагаюцца ўрачы, пакуль спецыялісты не бяруцца даваць прагнозаў. Лёс яшчэ аднаго пасажыра мікрааўтобуса невядомы. Паводле інфармацыі ўкраінскай паліцыі, ён з'ехаў з месца ДТЗ.

Ігар Люты, загадчык рэанімацыі Крываазёрскай ЦРБ (па тэлефоне): "У нас у рэанімацыі 2, у бальніцы 6. Наколькі я ведаю, там адна жанчына, астатнія мужчыны. Ёсць палітраўмы, ёсць спалучаныя траўмы. Працуем усе, каб усе былі жывыя, здаровыя".

Іна Парфёнава, спікер паліцыі Нікалаеўскай вобласці (па тэлефоне): "Інфармацыя аб дарожна-транспартным здарэнні ўнесена ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў. Папярэдне па прыкметах ч. 2 арт. 286 Крымінальнага кодэкса Украіны. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 8 гадоў. Зараз праводзяцца ўсе неабходныя следчыя дзеянні, якія дапамогуць устанавіць усе акалічнасці ДТЗ і прычыны. Аб дадзенай падзеі апавешчана МЗС".

Паведамляецца, што вадзіцель грузавога крана не пацярпеў. Міністр аховы здароўя Беларусі трымае на асабістым кантролі сітуацыю з нашымі грамадзянамі.