Наступствы стыхіі. У Валожынскім раёне размыла дарогу

30 мая 2019

У Валожынскім раёне вёска Пяршаі засталася без дарогі. Бурная хваля вады літаральна раскалола праезную частку. Зараз дарожныя службы ліквідуюць наступствы, аднаўляюць гэты ўчастак дарогі. Тут утварылася яма глыбінёй некалькі метраў. Пакуль праезд закрыты. Мясцовыя ўлады абяцаюць аднавіць рух да панядзелка.

Прычынай размыву стаў невялікі ручай, які з-за моцнагу дажджу выйшаў з берагоў. Вада са смеццем забіла трубу, якая праходзіла пад дарогай. Гэта і выклікала разбурэнне асфальту.