Пасля выбуху ў Станькаве два чалавекі па-ранейшаму застаюцца ў бальніцы

24 марта 2018

Пасля выбуху на тэрыторыі былой воінскай часці ў Станькаве два чалавекі па-ранейшаму застаюцца ў бальніцы. Аднаму пацярпеламу з пераломам галёнкі ўжо правялі аперацыю. Яго стан здавальняючы. Таксама не пацвердзіўся дыягназ ЧМТ у другога чалавека. Абодва, нагадаю, былі дастаўленыя ў Дзяржынскую гарадскую бальніцу. У выніку выбуху сцены і канструкцыі будынка моцна пашкоджаныя. Як паведамілі ў МНС, у будынку, які арандаваў прадпрымальнік, вырабляліся хімічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для дэзактывацыі і чысткі басейнаў. Верагодна, прычынай і стаў выбух хімічнай сумесі.