Па факце выбуху на "Магілёўдрэве" ўзбуджана крымінальная справа

26 сентября 2018

На месцы здарэння працягвае працаваць следчая група. Паводле апошніх звестак, сярод пацярпелых тры жанчыны і трое мужчын. Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч узяў расследаванне пад асабісты кантроль.

Тры чалавекі застаюцца ў цяжкім стане. Адна жанчына перавезена ў Мінскі апёкавы цэнтр. У 57-гадовай пацыенткі апёкі 60 працэнтаў цела. Сёння плануецца даставіць у Мінск яшчэ двух пацыентаў.