Па факце падпалу машын ля будынка пракуратуры ў Салігорску ўзбуджана крымінальная справа

22 октября 2020

Па факце падпалу машын ля будынка пракуратуры ў Салігорску ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле "Асабліва злоснае хуліганства", інфармуе Следчы камітэт. Нагадаем, інцыдэнт адбыўся напярэдадні вечарам. Пашкоджаны 4 аўтамабілі, адзін належыць юрыдычнай асобе. На месцы працягвае працаваць аператыўная група.