Па справе аб гібелі радавога ў Пячах затрыманы два афіцэры

17 октября 2017

Паводле звестак Следчага камітэта, высветлены факты бяздзейнасці супрацоўнікаў вайсковай часці.

Камандзір роты і яго намеснік ведалі пра нестатутныя адносіны паміж прапаршчыкам і радавым Аляксандрам Коржычам. Але наўмысна бяздзейнічалі для стварэння бачнасці перад вышэйстаячым камандаваннем, што ў падраздзяленні ўсё ў парадку. Зараз сярод падазроных 7 сяржантаў і старшына роты. Усе яны пад вартай, ім будзе прад'яўлена абвінавачанне.