Паляўнічыя падстралілі рыбака

22 августа 2016

Няшчасны выпадак у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Паляўнічыя падстралілі рыбака, які ставіў сеткі. Здарылася гэта на рацэ Осіпаўка. Паводле звестак следства, паляўнічыя пераблыталі мужчыну з бабром. Труп чалавека з агнястрэльнымі раненнямі ў вадаёме знайшлі сведкі. Яны і выклікалі міліцыю. Быў аб'яўлены план "Сірэна". Злавіць стралка ўдалося хутка, адзін з відавочцаў запомніў нумар машыны. Падазронага затрымалі. У яго канфіскаваная паляўнічая стрэльба. І загінуўшы, і арыштаваны - жыхары Брэста. Адзначым, сезон палявання на бабра яшчэ не адкрыўся, ды і сеткі ставіць рыбакам таксама забаронена.