Абмежаванне волі, выпраўленчыя працы і штрафы. Прыгавор па дагаварніках абвясцілі ў Мінску

13 июля 2020
У гучнай справе аб дамоўных матчах пастаўлена кропка. У судзе Маскоўскага раёна Мінска сёння ішоў працэс па гульнявых відах спорту і 16 дамоўных матчах.15 - у футболе і 1 - валейбольны, які стаў для арганізатараў апошнім. На лаве 20 чалавек і 3 артыкулы абвінавачання - подкуп удзельнікаў прафесійных спаборніцтваў, замах на такі подкуп і крадзяжы, звязаныя з ашуканскім завалоданнем грошай букмекерскіх кантор. 

Якім стаў прыгавор для яго ўдзельнікаў? З залы суда перадае Юрый Шаўчук.