Абвінавачаны ў рабаванні аддзялення банка ў Магілёве не з'явіўся ў суд

14 июня 2018

Абвінавачваны ў рабаванні аддзялення банка ў Магілёве не з'явіўся на першае пасяджэнне суда - працэс пачаўся сёння. Паведамляецца, што прычына, паводле меддаведкі, цяжкі пералом нагі, які ён атрымаў падчас затрымання. Мужчына ў бальніцы. Па заключэнні медыкаў, на аднаўленне спатрэбіцца каля трох месяцаў. На гэты тэрмін судовае слуханне спынена. Нагадаем, злачынства было здзейснена 20 лістапада мінулага года. Мужчына ў масцы з пісталетам у руках уварваўся ў аддзяленне Беларусбанка. А пры спробе ўцячы выкарыстаў жывы шчыт, заложнікам стаў першы намеснік начальніка УУС Магілёўскай вобласці Аляксандр Васільеў. Праваахоўнікі правялі затрыманне, падчас якога зламыснік быў паранены. Злачынца нарадзіўся і вырас у Магадане, служыў ва ўнутраных войсках МУС Расіі, у чэрвені 2017-га разам з бацькамі пераехаў у Беларусь.