Са 100-годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі беларусаў павіншаваў Прэзідэнт

7 ноября 2017

Са 100-годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі беларусаў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

"Кастрычнік 17-га адзначаны з'яўленнем на палітычнай карце краіны з прынцыпова новым укладам і абвяшчэннем права нацый на самавызначэнне. Сфарміраваныя ў перыяд Савецкага Саюза сацыяльна-эканамічныя прынцыпы леглі ў аснову развіцця прамысловага, навуковага, сельскагаспадарчага і сацыяльнага патэнцыялу сучаснай беларускай дзяржавы. Сёння мы жывем у суверэннай, незалежнай краіне. Сваім розумам, талентам і працавітасцю будуем моцную, стабільную дзяржаву, у якой галоўнай каштоўнасцю з'яўляецца чалавек - сапраўдны патрыёт і гаспадар роднай зямлі", - гаворыцца ў віншаванні.