Абвінавачанага ў трагедыі ў гандлёвым цэнтры "Еўропа" асудзілі на 15 гадоў

3 марта 2017

Паўтары гадзіны таму Мінскі гарадскі суд вынес прыгавор па гучнай крымінальнай справе. Уладзіслава Казакевіча, абвінавачанага ў трагедыі ў гандлёвым цэнтры "Еўропа", асудзілі на 15 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Гэта максімальны тэрмін, які можа атрымаць непаўналетні падсудны ў нашай краіне па тых абвінавачаннях, якія яму прад'яўлены. Таксама абвінавачваны павінен выплаціць сваякам пацярпелых і самім пацярпелым 200 тысяч рублёў. Адзначым, у сваёй прамове дзяржабвінаваўца папрасіў улічыць узрост падсуднага ў момант учынення злачынства і поўную адсутнасць раскаяння ў яго. 

Нагадаем, Уладзіслава Казакевіча прызналі вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю, замаху на забойства і хуліганстве. 

Падрабязнасці і каментарыі з залы суда ў нашых наступных выпусках.