Акалічнасці гібелі роўпджампера ў Соснах

19 декабря 2017

Сёння Следчы камітэт агучыў акалічнасці гібелі роўпджампера ў Соснах. Арганізатар скачку не зафіксаваў вяроўку, не сачыў за бяспекай канструкцыі і не выкарыстоўваў дадатковыя метады для падстрахоўкі, сваёй віны мужчына не прызнае.

Гэта трагедыя адбылася 18 чэрвеня. Скачучы з пляцоўкі кацельні на вышыні 70 метраў, разбіўся роўпджампер - 27-гадовы жыхар Салігорска. Хлопец не быў прафесіяналам, а скачок - гэта быў падарунак на дзень нараджэння. На гэты момант расследаванне завершана і матэрыялы крымінальнай справы накіраваныя ў суд. І тут варта адзначыць працу следства, як адзначыла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова, гэта ўнікальная справа, беспрэцэндэнтны следчы эксперымент. Відэазапісы камеры GoPro, квадракоптара і мабільнага тэлефона з видэафіксацыяй моманту гібелі, усё гэта было скарыстана ў працы. Дапамогу СК аказвалі і спецыялісты МНС. На відэа, якое апублікавалі сёння, усё добра відаць, што адбылося 18 чэрвеня і якім быў бы скачок, калі б канструкцыя была бяспечнай

У выніку індывідуальнаму прадпрымальніку прад'яўлена абвінавачанне ў прычыненні смерці па неасцярожнасці, а гэта да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пры гэтым як адзначылі ў СК, мужчына , выкарыстоўваючы свае спецыяльныя спазнанні і навыкі, з мэтай пазбегнуць крымінальнай адказнасці вылучаў розныя версіі таго, што адбылося, і ўтойваў спосабы і акалічнасці фіксацыі тых або іншых канструкцый. Каб пазбегнуць такіх трагедый, Следчы камітэт накіраваў у Дэпартамент па наглядзе за бяспечным вядзеннем прац у прамысловасці прапанову аб рэгламентацыі віду дзейнасці.