Нелегальных прадаўцоў мяса затрымалі супрацоўнікі фінансавай міліцыі

20 февраля 2018

Кампаньёны працавалі год, але як прадпрымальнікі зарэгістраваныя не былі. Тавар закуплялі ў сельгаспрадпрыемстваў Мінскай вобласці. Плацілі наяўнымі грашыма.

За час сваёй працы бізнесмены атрымалі больш за 100 000 рублёў прыбытку. Заведзена крымінальная справа. На маёмасць фігурантаў накладзены арышт.