Не праскочыў - у Мінску вадзіцель Toyota праехаў на чырвоны сігнал святлафора і сутыкнуўся з аўтамабілем Kia

2 ноября 2021
Калі праскочыць не атрымалася. Невыкананне правіл дарожнага руху прывяло да аварыі. У Заводскім раёне сталіцы вадзіцель Toyota праехаў на чырвоны сігнал святлафора і сутыкнуўся з аўтамабілем Kia. У ДТЗ ніхто не пацярпеў. Аўто атрымалі механічныя пашкоджанні. Акалічнасці здарэння высвятляюцца. Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: праезд на забаронены сігнал святлафора - сур'ёзнае парушэнне, якое можа прывесці да сумных наступстваў.