На вадаёмах Гомельскай вобласці назіраецца замор рыбы

7 марта 2018

З-за недахопу кіслароду практычна на ўсіх вадаёмах Гомельскай вобласці назіраецца замор рыбы. Ратуюць сітуацыю некалькімі спосабамі. Выразаюць майны, засцілаюць іх чаротам, каб спыніць паўторнае замярзанне, а таксама ўзбагачаюць ваду кіслародам з дапамогай помпаў. На вадаёме 5 гектараў гэты спосаб цалкам вырашыць праблему за 6 гадзін.

Цімафей Кукса, кіраўнік сялянскай гаспадаркі: "Мы на сваіх арандаваных участках абрашаем ваду, каб не было прыдухі. І калі даведваемся, што дзесьці побач у вадаёмах можа быць пагроза прыдухі, ахова прыроды паведамляе, і мы ўсе разам едзем туды дапамагаць".

Павел Новікаў, начальнік аддзела Гомельскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя: "Будуць прыцягнуты грамадскія арганізацыі, арандатары рыбалоўных угоддзяў. І, урэшце рэшт, у выпадку немагчымасці прыняцця нейкіх мер, будуць ужо прынятыя татальныя меры па вылаве рыбы, па здыманні нормаў абмежавання на вылаў рыбы і па татальным аблове гэтага вадаёма, каб неяк у эканамічных мэтах гэту рыбу выкарыстаць".

У зоне пільнай увагі каля 40 вадаёмаў рэгіёна, дзе кожны тыдзень праводзіцца маніторынг утрымання кіслароду. Пакуль у сярэднім яго ўзровень прыкладна ў паўтара раза перавышае крытычны.