На праспекце Незалежнасці таксі на смерць збіла 19-гадовую дзяўчыну

20 июня 2017

Начная трагедыя ў сталіцы. На праспекце Незалежнасці таксі на смерць збіла 19-гадовую дзяўчыну. Аварыя адбылася ў пачатку трэцяй раніцы насупраць Палаца прафсаюзаў. Машына ехала ў бок плошчы Перамогі, калі на дарозе з'явіўся чалавек. Дзяўчына перабягала праспект па-за пешаходным пераходам. Ад атрыманых траўм яна памерла на месцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, у момант ДТЗ вадзіцель быў цвярозы, пасажыраў у салоне не было. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле "Парушэнне правіл дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека". Прызначаны шэраг экспертыз.