На пажары ў Барысаве выратаваны гаспадар дома і яго брат

10 января 2019

Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, заўважылі задымленне ў жылым двухкватэрным доме. У адной з кватэр супрацоўнікі МНС і знайшлі мужчын. Ратавальнікі перадалі пацярпелых брыгадзе хуткай меддапамогі. З дыягназам “атручанне прадуктамі гарэння” мужчын шпіталізавалі ў Барысаўскую раённую бальніцу. Спецыялісты высвятляюць дакладную прычыну ўзнікнення пажару.