На МКАД у раёне Каменнай Горкі вадзіцель фуры не справіўся з кіраваннем

2 июня 2020
Складаныя дарожныя ўмовы ў Мінску з-за дажджу. Інспектары Дзяржаўтаінспекцыі фіксуюць ДТЗ. Напрыклад, некалькі хвілін таму на МКАД у раёне Каменнай Горкі вадзіцель фуры не справіўся з кіраваннем пры з'ездзе - грузавік занесла, а ў гэты момант следам рухаўся аўтамабіль "рэно". У выніку  машыны  сутыкнуліся.