На Мінскай кальцавой падчас руху загарэўся мікрааўтобус

19 октября 2016

Агонь на хуткасці. Сёння на Мінскай кальцавой падчас руху загарэўся мікрааўтобус. Паводле слоў ратавальнікаў, узгаранне адбылося ў маторным адсеку Citroen. Полымя пашкодзіла рухавік і частку салона. У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Прычыны пажару зараз высвятляюць.