Буйную партыю нелегальных аўтазапчастак канфіскавалі ў сталіцы

1 октября 2015

Сума тавару - 2 мільярды рублёў. Як высветлілася падчас праверак падатковай, дакументаў на дэталі ва ўладальнікаў не аказалася. А тавар належаў даволі буйной фірме, якая працуе на рынку ўжо каля трох гадоў.

Аператыўны супрацоўнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па г. Мінску: "Дадзены суб'ект гаспадарання прывёз нелегальна тавар з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі без дакументаў, якія пацвярджалі б паступленне і набыццё гэтага тавару. Тавар прызначаўся для рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь".

Уся партыя нелегальных аўтазапчастак канфіскаваная. Да таго ж парушальнікам пагражае штраф да 9 мільёнаў. Матэрыялы справы ўжо накіраваныя ў суд.