Найбуйная сёлета партыя кантрабанды затрыманая супрацоўнікамі Гродзенскай мытні

19 марта 2015
У фуры, якая накіроўвалася з Беларусі ў Польшчу, спрабавалі незаконна правезці больш за тысячу каробак цыгарэт. Папярэдне гаворка ідзе пра суму больш чым 3 мільярды рублёў. Нягледзячы на тое што канчатковым пунктам маршруту была Польшча, перавозчыкі для перасячэння мяжы выбралі літоўскі напрамак. Менавіта ў пункце пропуску "Прывалка" і затрымалі нелегальны груз. Поўная разгрузка і афармленне зойме больш за суткі.