"Хаўер" прыйшоў ізноў, Мінск падтапіла. Работнікі МНС аказваюць дапамогу насельніцтву

8 августа 2019

"Хаўер" чарговы раз дабраўся да Беларусі. У Мінск, як і абяцалі сіноптыкі, прыйшоў цыклон з такой знаёмай беларусам назвай. І калі ў сакавіку 2013 гэта былі завея і заносы, то зараз  ліўні, навальніцы і штармавы вецер. У беларускай сталіцы з-за моцнага дажджу быў абцяжараны рух у раёне плошчы Перамогі і на Партызанскім праспекце - зафіксаваны падтапленні ўчастку праезнай часткі ў раёне плошчы Ванеева, паплыў Ігуменскі тракт. Грамадскі транспарт і аўтамабілі трапілі ў пагодны затор, складана дабірацца да месца і пешаходам. Падтапленні носяць лакальны характар. Работнікі МНС зараз аказваюць дапамогу насельніцтву. Ратавальнікі адпампоўваюць ваду з магазінаў, падвалаў і домаўладанняў. Заблакіраваныя аўтамабілі буксіруюцца. Як паведамляюць у МНС, пацярпелых няма. 

На заўтра таксама аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Карціна прыкладна тая ж - навальніцы і шквалісты вецер. Пры гэтым будзе цяплей - да 26 градусаў. Ужо ў выхадныя дажджоў стане менш.