Грамадзянін Украіны спрабаваў завезці ў Беларусь амаль 3 дзясяткі патронаў

9 октября 2018

Сёння стала вядома аб затрыманні грамадзяніна Украіны. Ён спрабаваў завезці ў Беларусь амаль 3 дзясяткі патронаў калібрам 9 міліметраў. Мужчыну затрымалі на КПП "Аляксандраўка". Як расказаў украінец, ён жыве ў Кіеве, і ехаў у Літву па рабочых пытаннях праз Беларусь. А патроны проста забыўся выкласці перад паездкай. Як адзначылі ў Дзяржпагранкамітэтце, толькі на гэтым участку мяжы гэта ўжо дзясяты выпадак затрымання нелегальнага арсенала. Усяго ж з пачатку года на паўднёвых межах нашай краіны канфіскавана 43 адзінкі зброі і 450 боепрыпасаў.