12 немаўлят нарадзіліся ў Брэсце на галоўнае свята краіны - Дзень Незалежнасці

6 июля 2019

Гэта 8 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі. Маладых мам і нованароджаных павіншавалі дэпутаты і прафсаюзы. Жанчыны атрымалі букеты чырвоных руж, у колер нацыянальнага флага, а дзеці - свае першыя падарункі: пасцельныя рэчы з беларускага лёну. Многія маладыя мамы ўжо вызначыліся з імёнамі. Так, 3 лiпеня нарадзіліся Платон, Аляксандра, Павел і Інга. Большасць нованароджаных сталі ў сваіх сем'ях першанцамі.

Марына Яцкова, маладая мама: "Дачушку мы назвалі Інга. Мы вельмі яе чакалі, гэта доўгачаканае дзіця. А тое, што ў такое свята нарадзілася, мы рады. Будзе ў нас зараз падвойнае свята - дзень нараджэння і Дзень Незалежнасці".

Анатоль Дашко, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Прыярытэт мацярынства і дзяцінства і нашай будучыні, рэалізацыя мацярынскіх праграм - гэта, вядома, прыярытэт нашай дзяржавы. Для гэтага ўсё робіцца. І заканадаўства. Нават калі ўзяць 21 дзяржпраграму, якая зараз працуе ў нас у краіне і тыя больш за 20 мільярдаў рублёў, то 86 % з іх ідзе на сацыяльныя патрэбы, у тым ліку  на мацярынства і дзяцінства".

Сёння Брэсцкая вобласць  у лідарах па нараджальнасці. За гэты год тут з'явіліся на свет амаль 6 тысяч дзяцей. Актыўна развіваецца медыцынскі турызм - у Брэст прыязджаюць нараджаць грамадзянкі Расіі, Польшчы і Украіны.