Грамадзяне Беларусі трапілі ў ДТЗ у Калужскай вобласці

15 августа 2017

Грамадзяне Беларусі трапілі мінулай ноччу ў ДТЗ у Калужскай вобласці. 1 чалавек загінуў, 9 атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя ў малаяраславецкую і калужскую бальніцы. Адзін з іх знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане. Пасольства Беларусі ў Расіі зараз займаецца арганізацыяй неабходнай дапамогі. ДТЗ з удзелам пасажырскага аўтобуса Neoplan адбылося на 138-м км аўтадарогі Масква - Малаяраславец - Рослаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель аўтамабіля Volkswagen Multivan выехаў на паласу сустрэчнага руху, затым у кювет, што пацягнула датычнае сутыкненне аўтамабіля Mercedes-Benz з аўтобусам. Ужо вядома, што абодва транспартныя сродкі маюць беларускую рэгістрацыю. У іх знаходзіліся 37 нашых грамадзян. Паведамляецца, што ўсе пацярпелыя пражываюць у Гомельскай вобласці, за выключэннем аднаго жыхара Гродзенскай вобласці. Загінуўшы быў з Калінкавічаў.