Рабаўніку банка ў Магілёве прад'яўлена абвінавачанне

4 декабря 2017

Сёння Следчы камітэт паведаміў, што рабаўніку банка ў Магілёве прад'яўлена абвінавачанне на падставе сабраных матэрыялаў - гэта артыкулы "Разбой" і "Захоп заложнікаў". Затрыманы сведчанняў не дае. У той жа час, як паведамілі ў СК, складанасцяў з расследаваннем справы няма. Спецыялістам атрымалася аднавіць інфармацыю з цвёрдага дыска камп'ютара банка. На экспертызе і пісталет, канфіскаваны ў зламысніка.