Удзельнікі XIX Сусветнага кангрэса рускай прэсы знаёмяцца з беларускай сталіцай

11 июля 2017

Наконт сучасных выклікаў і магчымасцяў будуць гаварыць і ўдзельнікі XIX Сусветнага кангрэса рускай прэсы. Ён афіцыйна адкрыецца ў беларускай сталіцы заўтра, а сёння - дзень прыбыцця і знаёмства гасцей з Мінскам. Прадстаўнікі масмедыя ўсклалі кветкі да манумента на плошчы Перамогі, азнаёміліся з экспазіцыяй Музея Вялікай Айчыннай вайны, у Нацыянальным алімпійскім камітэце для іх прэзентавалі будучыя Еўрапейскія гульні. Асноўная праца запланавана на заўтра. Гаварыць будуць пра тое, што сёння хвалюе рускамоўныя выданні за мяжой. З некаторымі ўдзельнікамі вялікага форуму сустрэлася наш карэспандэнт Святлана Лук’янюк.

Людміла Хейкінен стараецца не прапускаць такія маштабныя форумы. У яе выдавецтве ў Эстоніі два рускамоўныя штотыднёвікі. Попыт на іх вялікі. У Мінску з калегамі з розных краін плануе пагаварыць пра абмен інфармацыяй праз Глабальную сетку.

Тут ніякіх цяжкасцяў перакладу. Рускую мову як сродак зносін праз СМІ яны нясуць сёння ў 70-ці краінах свету. Іх слова ў газетах, на радыё і ў тэлеэфіры чакае ў першую чаргу дыяспара.

У інфармацыйнага партала «Русский очевидец» Алены Якунінай падпісчыкі амаль з 200 краін. Хочуць чытаць французскія навіны па-руску.

Якраз тэма лічбавага вяшчання - адна з ключавых гэтай сустрэчы ў Мінску. Чатыры гады таму журналісты рускай прэсы ўжо прыязджалі ў Беларусь. Сярод іх і кіраўнік інфармагенцтва з Сірыі. Не ўпускае магчымасці пагаварыць аб агульным для кожнага.

Перад вялікай гутаркай аб свеце сучасным і ролі ў ім СМІ госці аддалі даніну памяці гісторыі - героям саракавых ХХ стагоддзя. Да манумента на плошчы Перамогі ў беларускай сталіцы яны ўсклалі кветкі.

Тэма гераічнага мінулага была прадоўжана і ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны. Тыя старонкі гісторыі цесна звязваюць многія краіны антыгітлераўскай кааліцыі. І ўвесь славянскі свет.

Быць у Мінску, гавораць госці, для іх вялікі гонар, таму што гэта горад-герой, які развіваецца хуткімі тэмпамі.

Ад цяперашняга форуму чакаюць і цікавых прафесійных дыскусій. Размова, напрыклад, аб развіцці Інтэрнэту і месцы рускай прэсы ў Сетцы. Таксама аб рабоце блогераў, іх падрыхтоўцы і ўплыве на грамадскую думку.

Галоўная тэма гэтага кангрэса - "Партнёрства ў імя будучыні: прыярытэты сучаснай цывілізацыі". Яна сёння агульная для ўсіх. Таксама на парадку дня і дзве панэльныя сесіі.

Пра сучасныя выклікі і магчымасці, а таксама лічбавую рэвалюцыю будуць гаварыць у гэтай зале ўжо заўтра ўдзельнікі Кангрэса рускай прэсы. На адзінай пляцоўцы дыскусіі і меркаванні журналістаў, выдаўцоў, кіраўнікоў інтэрнэт-парталаў з больш чым 50 краін свету. Без межаў.

200 медыяпрафесіяналаў называюць сябе сяброўскай супольнасцю. Шматвектарнасць, добрасуседства, мір і бяспека - галоўны лейтматыў іх мінскіх сустрэч. І тут сваё слова гатовы сказаць і спорт. Сёння ў Нацыянальным алімпійскім камітэце гасцям прэзентавалі Еўрапейскія гульні, якія Беларусь прыме праз два гады. Падзея гэтая маштабная і рэзананс выклікае ўжо сёння.

З першых вуснаў журналісты даведаліся пра ўсе нюансы і асаблівасці будучага свята спорту. Гаварылі і пра конкурс на стварэнне талісмана Еўрапейскіх гульняў у Беларусі. Пра гэта яны, вядома, напішуць у сваіх выданнях, як і пра галоўныя тэмы сустрэчы, ужо 19-й па ліку, на кангрэсе ў Мінску.